CEEEP: Адукацыйна-культурная праграма ў ЗША для беларускіх школьнікаў

Cultural Enrichment and Entrepreneurship Educational Project (CEEEP) прадугледжвае пяць тыдняў побыту ў амерыканскіх сем’ях для вучняў старэйшых класаў з Беларусі. Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнес-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць з прымаючай сям’ёй.
Апошні тэрмін – 8 сакавіка 2015 г.


Беларускія ўдзельнікі праграмы атрымаюць:
• Чатырохдзённую адукацыйна-культурную праграму: структураваны курс, прысвечаны амерыканскаму грамадству, дзяржаве, краіне і людзям.
• Адукацыйную праграму «Бізнес-тыдзень»: вывучэнне аспектаў прадпрымальніцтва, набыццё навыкаў лідэрства, каманднай працы і пастаноўкі мэты. На гэтым тыдні ўдзельнікі жывуць у інтэрнаце з амерыканскім суседам па пакоі. 
• Магчымасць назіраць і ўдзельнічаць у валанцёрскіх мерапрыемствах разам з чальцамі прымаючых сем’яў – актывістамі валанцёрскіх рухаў.
• Адмысловае медычнае забеспячэнне.
• Апеку прымаючых сем’яў, якія стануць для ўдзельнікаў сапраўднай сям’ёй на гэты перыяд.
Калі адбудзецца праграма:
2 Ліпеня – 6 жніўня 2015 года. Тэрмін можа быць скарэктаваны на дзень-два, з улікам броні на авіябілеты.
Дзе адбудзецца праграма:
У горадзе Эленсбург, штат Вашынгтон.
Выдаткі:
Арганізацыя забяспечвае ўдзельнікам транспарт, медычнае страхаванне і некаторыя выдаткі па праграме. Прымаючая сям’я забяспечвае ўдзельнікам пражыванне і харчаванне. Адабраныя прэтэндэнты павінны будуць сплаціць візу ЗША і звязаныя з гэтым зборы.  Акрамя таго, кожны адабраны прэтэндэнт павінен будзе зрабіць унёсак $200.
Крытэрыі адбору ўдзельнікаў:
• Добрая англійская мова.
• Перавага аддаецца кандыдатам, якія не былі ў ЗША ці іншых англамоўных краінах.
• Грамадзянства Рэспублікі Беларусь, дзейны пашпарт.
• Навучанне ў 10 або 11 класе з наступнага верасня. Гэтая праграма не для выпускнікоў сярэдняй школы.
• Цікавасць да бізнес-навучання.
• Лідарскі патэнцыял.
• Акадэмічная паспяховасць.
• Здольнасці да адаптацыі.
• Падача заяўкі ў належны тэрмін.
8 сакавіка 2015 г. – апошні тэрмін атрымання заяўкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий