Беларусы здымаюць пра экалогію: новы ролік у Байнэце

Серыя відэаролікаў “Культура пачынаецца з цябе” працягвае пападаць у сеціва, на старонкі сацыяльных сетак і крупных СМІ. У новым роліку “Экалогія пачынаецца з цябе” на плячах людзей з’яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх на сабе, нават не заўважаючы гэтага.
Глядзіце па спасылцы http://budzma.by/news/byelarusy-zdymayuc-pra-ekalohiyu-novy-rolik-u-baynecye.html

CEEEP: Адукацыйна-культурная праграма ў ЗША для беларускіх школьнікаў

Cultural Enrichment and Entrepreneurship Educational Project (CEEEP) прадугледжвае пяць тыдняў побыту ў амерыканскіх сем’ях для вучняў старэйшых класаў з Беларусі. Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнес-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць з прымаючай сям’ёй.
Апошні тэрмін – 8 сакавіка 2015 г.

Арнамент – гэта вам не літары!

Беларускі арнамент – гэта не алфавіт, каб з яго сімвалаў рабіць розныя камбінацыі і атрымліваць нешта кшталту новага паведамлення.
“Ён ужо даўно склаўся як культурны артэфакт, і немагчыма выкарыстоўваць яго без кантэксту і надаваць яму пэўнае значэнне”, – тлумачыць сябра СЭТ Наста Глушко.
Яна перакананая: ніхто не кажа, што мы павінныя бачыць яго толькі на ручніках. Але варта хоць на секунду задумацца, у якім кантэксце ён існуе, каб пасля зразумець, дзе яго можна яшчэ скарыстаць.
Чытаць па спасылцы  http://budzma.by/news/arnamyent-heta-vam-nye-litary.html

КАЛЯДУЕМ РАЗАМ!

16 студзеня 2015 г. вучням Гімназіі г.Веткі пашанцавала сустрэцца з маладым, неардынарным, таленавітым чалавекам – Пятром Цалка, навуковым супрацоўнікам Гомельскага філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Быў ён у суправаджэнні цудоўных паненак з ГМКГА «Талака», якія прадэманстравалі свой талент у выкананні беларускіх народных песень.

ЭКОЛОГИЧЕСКИЙ МЕНЕДЖМЕНТ В ВЕТКОВСКОМ РАЙОНЕ

На конкурсной основе отобраны три организации Ветковского района, которые при поддержке экспертов «Живого партнёрства» будут работать над созданием в своих учреждениях системы экологического менеджмента, - Гимназия г.Ветки, Светиловичская средняя школа, ДОУ №4 г.Ветки. Поздравляем победителей!!!! И...включаемся в работу! 

Рождество в каждый дом

Давайте дарить радость друг другу, улыбки, надежду на чудо, как делают это учащиеся Гимназии г.Ветки, собирая друзей (и просто хороших людей) на благотворительный концерт "Рождество в каждый дом", который уже второй год проходит в рамках акции "Открытые сердца". Юные артисты 4 класса вместе со своим классным руководителем Колесниковой Ириной Сергеевной, а также солисты образцовой вокальной студии "ФарСи" (руководитель - Фаращян Сильвия Егиазаровна) превратили рождественскую сказку в настоящий мюзикл. Спасибо всем, кто помогал в подготовке и проведении концерта - учителям гимназии, сотрудникам дома культуры, и, конечно же, родителям!







Бясплатны анлайн-курс ангельскай мовы

Анлайн-платформа "Future Learn" прапануе бясплатны дыстанцыйны курс ангельскай мовы "Exploring English: Language and Culture" Брытанскага Савета.
Моўны курс арыентаваны на тых, хто жадае лепш валодаць ангельскай мовай і цікавіцца брытанскай культурай. Анлайн-курс уключае лекцыі і камунікацыю з носьбітамі мовы і іншымі студэнтамі.
Пачатак заняткаў - 2 лютага 2015 года. Тэмы заняткаў - літаратура, навакольнае асяроддзе, прадпрымальніцтва і г.д. Курс скіраваны на ўдасканаленне пісьмовай і вуснай камунікацыі і разлічаны на вучняў, якія маюць узровень валодання ангельскай B1 (Intermediate). Зарэгістравацца на курс можна тут.
- See more at: http://by.odb-office.eu/anonsy_/byasplatny-anlayn-kurs-angelskay-movy#sthash.TpZapu2V.dpuf